Настаяцель і члены прыходу з 2012 нясуць няпростую місію духоўнага акармлення пацыентаў дзіцячага ракавага шпіталя St.Anna (св.Ганны) ў Вене.
Кожную нядзелю пасля Боскай Літургіі ў саборы Святога Мікалая ў Вене святар Васіль Талстуноў і некалькі членаў прыходу наведваюць хворых ракавага аддзялення, дзе дзеткі і тыя, хто іх суправаджае могуць прычасціцца Святых Хрыстовых Тайнаў.
Духоўнае акармленьне спрыяе ўмацаванню пацыентаў і тых, хто іх суправаджае, і з дапамогай Госпада дзеці здаравеюць!